Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.06.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 чэрвеня 2021 года

У мінулы перыяд (5-9 чэрвеня) на рэках краіны адзначаўся спад узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы каля г.Крычаў і г.Слаўгарад пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а таксама на яго прытоку рацэ Іпуць у г.Добруш вада ўвайшла ў рэчышча.
Па стане на 10 чэрвеня на рэках краіны назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-13 см. На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, пры якіх адзначаюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Вада знаходзіцца на пойме на Дняпры ў г.Лоеў, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоку рацэ Стыр у в.Лапаціна, прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа і прытоку Сожа рэках Бесядзь ў в.Свяцілавічы.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і знаходзіцца ў межах ад 15ºС да 21ºС.
У бліжэйшую пяцідзёнку спад узроўняў вады на рэках захаваецца, у выніку чаго на Дняпры ў г.Лоеў, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоку рацэ Стыр у в.Лапаціна, прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа і прытоку Сожа рацэ Бесядзь у в.Свяцілавічы вада ўвойдзе ў рэчышча. 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў