Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
04.06.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 1 чэрвеня 2021 года

У мінулы перыяд (1-3 чэрвеня) на рэках краіны адзначаўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Магілёў пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а на Бярэзіне ў г.Беразіно, прытоках Прыпяці рэках Случ у в.Ленін і Пціч у в.1-я Слабодка вада ўвайшла ў рэчышча.
Па стане на 4 чэрвеня на рэках краіны назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-23 см. На Нёмане ў г.Гродна і Дняпры ў г.Магілёў узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, пры якіх адзначаюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Вада знаходзіцца на пойме на Дняпры ў г.Лоеў, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоку рацэ Стыр у в.Лапаціна, прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа, прытоках Сожа рэках Бесядзь ў в.Свяцілавічы і Іпуць у г.Добруш.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 12ºС да 19ºС.
У бліжэйшую пяцідзёнку спад узроўняў вады на рэках захаваецца, у выніку чаго на Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту. На прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў каля в.Нямержа, прытоках Сожа рэках Бесядзь каля в.Свяцілавічы і Іпуць ў г.Добруш вада ўвойдзе ў рэчышча. Тэмпература вады павысіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў