Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
06.01.2021

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 6 студзеня 2021 года

Аграметэаралагічныя ўмовы для зімоўкі азімых пасеваў складаюцца здавальняюча, небяспечных аграметэаралагічных з'яў не назіраецца. Паводле апошніх звестак на большай частцы тэрыторыі Беларусі адзначаецца невялікае снежнае покрыва вышынёй ад 1 см да 8 см, толькі ў крайніх паўночных раёнах на палях вышыня снегу каля 15-25 см. У большасці раёнаў рэспублікі глеба адталая або адзначаецца невялікі мерзлы слой. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур у другой палове снежня і ў пачатку студзеня заставалася ў асноўным блізка да 0°С. Пры такіх умовах расліны гублялі загартоўку.
Паніжэнне тэмпературнага рэжыму, чаканае ў канцы першай дэкады студзеня, небяспекі зімуючым культурам не ўяўляе. Пры паступовым паніжэнні тэмпературы паветра і глебы азімыя культуры праходзяць паўторнае гартаванне і аднаўляюць марозаўстойлівасць. Акрамя таго, у многіх раёнах Беларусі павіннна павялічыцца снежнае покрыва.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў