Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
26.01.2023

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 26 студзеня 2022 года

У другой палове студзеня перазімоўка азімых культур праходзіць ва ўмовах адлігавага надвор'я. Аграметэаралагічная сітуацыя ўскладняецца пераўвільгатненнем глебы, у першую чаргу цяжкай па механічным складзе. У нізкіх месцах на палях можа назірацца застой вады. Снежнае покрыва на палях практычна адсутнічае або вышыня яго не перавышае 1-4 см, у асобных паўночна-заходніх раёнах 8-9 см. У многіх раёнах краіны глеба адталая, месцамі слабапрамерзлая. Больш значны мерзлы слой таўшчынёй 10-29 см захоўваецца толькі ва ўсходняй частцы Віцебскай і на паўночным усходзе Магілёўскай вобласці. Для вызначэння жыццяздольнасці адабраны пробы азімых збожжавых культур, рапсу, шматгадовай травы і праводзіцца іх адрошчванне. Невялікае паніжэнне тэмпературнага рэжыму, якое чакаецца ў канцы тыдня, не павінна уяўляць небяспекі для зімуючых культур.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў