Национальный герб Республики Беларусь Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь Официальный логотип Белгидромета БЕЛГИДРОМЕТ
Меню
Главная / Об учреждении / Пресс-центр / Новости и события
14.04.2019

Добрая ініцыятыва на стагоддзі: Белгідрамет прыняў удзел у закладцы алеі сямейных дрэў на тэрыторыі Першамайскага раёна

Пасадзіць дрэва і ўнесці свой уклад у азеляненне роднага горада – у такім фармаце гэтай вясной праходзяць «Тыдзень лесу» і традыцыйныя суботнікі.
Калектыў Белгідрамета заўсёды актыўна прымае ўдзел у падобных мерапрыемствах, вось і мінулая субота не стала выключэннем. 
13 красавіка 2019 года прадстаўнікі Белгідрамета прынялі ўдзел у закладцы алеі сямейных дрэў у скверы на скрыжаванні вуліц Карбышава і Сядых на тэрыторыі Першамайскага раёна.
Ініцыятыва рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Парк сямейных дрэў" належыць Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі і падтрымліваецца Мінгарвыканкамам і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У пасадцы алеі ліп прынялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, працоўных дынастый прадпрыемстваў і арганізацый Першамайскага раёна, маладыя і шматдзетныя сем'і, муж і жонка, якія адсвяткавалі сёлета жамчужныя і каралавыя вяселлі, а таксама лідары грамадскіх арганізацый, дэпутаты Мінгарсавета і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі раённай адміністрацыі. 
Ад Белгідрамета права пасадзіць сямейнае дрэва было прадастаўлена працоўнай дынастыі Бохан, на рахунку якой без малога 85 гадоў агульнага працоўнага стажу.
Падтрымаць сямейную працоўную дынастыю прыйшлі таксама старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Белгідрамета Аляхновіч Наталля Аляксандраўна і старшыня першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Жукава Таццяна Стасьеўна.

У самым пачатку мерапрыемства на праведзеным лёсаванні ўдзельнікам было прапанавана выбраць перавязаны чырвона-зялёнымі стужкамі яблык, на якім быў паказаны нумар месца, дзе яны пасадзяць сваё дрэва.
Сімвалічна, што прадстаўнікам працоўнай дынастыі Белгідрамета дастаўся яблык пад нумарам пяцьдзесят, паколькі 25 чэрвеня 2019 года самы зялёны і экалагічна чысты Першамайскі раён сталіцы будзе адзначаць свой 50-гадовы юбілей.
Закладка алеі сямейных дрэў у Першамайскім раёне вылілася ў сапраўднае свята. Сонечнае надвор'е, падбадзёрлівае паветра-усё спрыяла добраму настрою, а падораныя артыстамі песні і танцы толькі дапаўнялі святочны антураж і разуменне сваёй датычнасці да важнай дзяржаўнай задачы-азелянення нашай краіны.
Калі ўсе дрэвы былі пасаджаны, ва ўрачыстай абстаноўцы быў закладзены камень з таблічкай, якая сімвалізуе алею сямейных дрэў. Арганізатары мерапрыемства ўсім удзельнікам уручылі памятныя сертыфікаты з указаннем месцазнаходжання пасаджаных імі ліп.
З вялікай адказнасцю сям'я Бохан Святланы Анатольеўны, начальніка аддзела метэаралагічных і аэралагічных назіранняў Філіяла «Мінскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя», паставілася да важнай ганаровай місіі. Унукі Святланы Анатольеўны, нягледзячы на свой юны ўзрост, не адстаючы ад дарослых, займаліся ўладкаваннем алеі.
Уся сям'я з радасцю ўспрыняла той факт, што зараз у іх з'явілася новая сямейная рэліквія, і яны змогуць прыходзіць, даглядаць за сваім дрэўцам, будуць глядзець, як яно расце і набірае сілу.
Ужо праз некалькі гадоў высаджаныя маладыя дрэвы будуць радаваць і мінчан, і гасцей сталіцы сваёй прыгажосцю, упрыгожваючы самы лепшы мікрараён горада-Першамайскі.





























Специализированные сайты