Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.02.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 7 лютага - 13 лютага 2019 года

 
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 7 лютага па 13 лютага 2019г. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 8 лютага сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) складала 1,3 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,5°С да +2,9°С, адносная вільготнасць-ад 62% да 93%. 9 лютага зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 1,8 разы. Назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 2-3 м/с, снег, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,3°С да +0,2°С, адносная вільготнасць – ад 76% да 90%. 10 лютага сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,4 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, туман, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,2°С да +1,0°С, адносная вільготнасць ад 75% да 90%. 11 лютага зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 2,04 разы. Назіраўся паўднёвы, паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 2-6 м/с, смуга, ліўневы снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,6°С да +1,4°С, адносная вільготнасць-ад 79% да 96%. 12 лютага сярэднясутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1, 1 ПДК. У першай палове дня назіраўся слабы паўднёвы вецер, вецер пераменных напрамкаў, штыль, ліўневы снег, смуга, туман, у другой палове дня – паўночна-заходні вецер хуткасцю 2 м/с; тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,6°С да +3,0°С, адносная вільготнасць – ад 74% да 100%.
У паветры г.Мінск (раён вул.Радыяльная) 12 лютага ў 07:20 зафіксавана кароткачасовае (на працягу 20 хвілін) перавышэнне нарматыву якасці ў 1,1 разы па вугляроду аксіду. Назіраўся паўднёва – заходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +2,0°С, адносная вільготнасць-85%.
У паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна) 11 лютага сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,2 ГДК. Пераважаў паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,0°С да +1,5°С, адносная вільготнасць ад 85% да 96%.
У паветры Мазырскага прамузла (раён в.Пянькі) 11 лютага сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,1 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, смуга, снег, ліўневы дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,8°С да +1,6°С, адносная вільготнасць-ад 83% да 93%.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў