Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.11.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 6 лістапада - 13 лістапада 2019 года

 
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 6 лістапада па 13 лістапада 2019 года.
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 13 лістапада сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон перавышала нарматыў якасці ў 1,3 разы. Назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-5 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,2°С да +11,7°С, адносная вільготнасць - ад 71% да 90%. 
У паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна) 13 лістапада сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,2 ГДК. Пераважаў паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-5 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +6,5°С да +8,7°С, адносная вільготнасць-ад 87% да 97%.
У паветры г.Магілёў (раён вул.Першамайская) 13 лістапада ў 07:00 максімальна разавая канцэнтрацыя азоту дыяксіду нязначна (у 1,1 разы) перавышала нарматыў якасці. Назіраўся паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 5 м/с, тэмпература паветра складала +6,8°С, адносная вільготнасць-94%.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў