Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
12.09.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 5 верасня - 11 верасня 2019 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 5 верасня па 11 верасня 2019 года.
У паветры г.Магілёў (раён вул.Крупскай) 9 верасня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ЦЧ-10) складала 1,2 ГДК. Пераважаў паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,9°С да +27,5°С, адносная вільготнасць-ад 37% да 86%. 10 верасня ў паказаным раёне сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 складала 1,1 ГДК. Пераважаў паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +15,2°С да +27,6°С, адносная вільготнасць-ад 35% да 76%. 11 верасня ў раёнах вуліц Крупскай і Маўчанскага сярэднесутачныя канцэнтрацыі ЦЧ-10 складалі 1,3 ГДК і 1,2 ГДК адпаведна. Пераважаў паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,7°С да +26,6°С, адносная вільготнасць-ад 29% да 67%.
У паветры г.Мазыр (раён в.Пянькі) 9-11 верасня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 складала 1,1 ГДК. 9 верасня назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +17,2°С да +28,1°С, адносная вільготнасць – ад 27% да 55%, 10 верасня назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +16,8°С да +27,5°С, адносная вільготнасць – ад 23% да 52%, 11 верасня назіраўся паўднёва-ўсходні, паўднёвы вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,2°С да +27,9°С, адносная вільготнасць – ад 23% да 56%. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў