Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.06.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 30 траўня - 5 чэрвеня 2019 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 30 траўня па 5 чэрвеня 2019 года. 
У паветры г.Мінск (раён вул.Герояў 120 Дывізіі) 4 чэрвеня зафіксавана нязначнае (у 1,1 разы) перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей-ЦЧ-2,5). Назіраўся паўночна-ўсходні, усходні, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,0°С да +25,9°С, адносная вільготнасць-ад 35% да 92%. 5 чэрвеня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 перавышала нарматыў якасці ў 1,5 разы. Назіраўся паўночна-усходні, паўднёва-усходні, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,6°С да +28,8°С, адносная вільготнасць ад 40% да 92%. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 5 чэрвеня зафіксавана нязначнае (у 1,1 разы) перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5. Пераважаў паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +17,7°С да +28,9℃, адносная вільготнасць ад 40% да 82%.
У паветры г.Магілёў (раён вул.Мавчанскага) 4 чэрвеня ў тэрміны адбору пробаў 13:00 і 19:00 канцэнтрацыі фармальдэгіду складалі 1,2 ГДК і 1,4 ГДК адпаведна. Назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +21,1°С да +23,6°С, адносная вільготнасць - ад 52% да 54%. У раёне зав.Крупскай 5 чэрвеня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,2 ГДК. Пераважаў паўднёвы, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +17,3°С да +29,2°С, адносная вільготнасць-ад 34% да 81%.
У паветры г.Орша (раён вул.Леніна) 3 чэрвеня ў тэрмін адбору пробаў 01:00 зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 1,7 разы па азоту дыяксіду. Назіраўся слабы паўночна – заходні вецер, тэмпература паветра складала +13,4°С, адносная вільготнасць-75%. 4 чэрвеня у раёне вул.Моладзевая ў тэрмін адбору пробаў 13:00 канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,3 ГДК. Назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +21,1°С, адносная вільготнасць-52%. 5 чэрвеня ў раёнах вуліц Моладзевая і Пакгаўзная зафіксаваны нязначныя перавышэнні нарматыву якасці па фармальдэгіду (да 1,1 ГДК). 
У паветры г.Гродна у раёне вул.Індустрыяльная 1 і 4 чэрвеня зафіксаваны выпадкі нязначных (у 1,1 разы) перавышэнняў нарматыву якасці па фармальдэгіду. 3 чэрвеня ў гэтым раёне ў тэрмін адбору пробаў 13:00 канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,6 ГДК. Назіраўся слабы ўсходні вецер, тэмпература паветра складала +20,0°С, адносная вільготнасць-51%. 5 чэрвеня перавышэнні нарматыву якасці па фармальдэгідзе зафіксаваны ў двух раёнах горада: у раёне вул.Гарадниічанская ў тэрміны адбору пробаў 13:00 і 19:00 канцэнтрацыі складалі 1,4 ГДК і 1,6 ГДК адпаведна; у раёне вул.Індустрыяльная ў тэрмін адбору пробаў 13:00 – - 1,8 ПДК.  Назіраўся паўднёва-ўсходні, усходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +21,4°С да +25,3°С, адносная вільготнасць - ад 61% да 63%.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў