Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.10.2018

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 11 - 17 кастрычніка 2018 года

 
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 11 кастрычніка па 17 кастрычніка 2018г. 
У сувязі з адсутнасцю ападкаў на працягу доўгага перыяду часу і неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі, спрыяльнымі назапашванню забруджвальных рэчываў у прыземным пласце атмасферы, у многіх гарадах рэспублікі адзначана істотнае павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра газападобнымі забруджвальнымі рэчывамі і цвёрдымі часціцамі незалежна ад памеру фракцый. 
У паветры г.Брэста (вул.Паўночная) 16 кастрычніка ў перыяд з 19:20 да 20:20 г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту дыяксідам: максімальная канцэнтрацыя дасягала 1,2 ГДК. Назіраўся слабы паўднёва-ўсходні вецер, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 67% да 69%, тэмпература паветра - ад + 10,2°С да + 12,7°С. 17 кастрычніка ў перыяд з 20:40 да 21:40г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам у 1,4 разы і азоту дыяксідам у 1,3 разы. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць складала 91%, тэмпература паветра - + 7,5°С.
У паветры г.Полацк (раён вул.Кастрычніцкая) 15 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах (недыферэнцыяваныя па складзе пыл/аэразоль): сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 1,2 ГДК. Пераважаў паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 36% да 100%, тэмпература паветра – ад +2°С да +18,1°С.
У паветры г.Магілёў (раён зав.Крупскай) 14 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 1,5 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 64% да 100%, тэмпература паветра - ад + 2,5°С да + 1,77°С. У паветры г.Магілёў (раён зав.Крупскай) 15 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 2,05 ГДК. У раёне вул.Маўчанскага сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,3 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 43% да 100%, тэмпература паветра – ад +2,6°С да +18,2°С. У раёне вул.Маўчанскага 16 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах, фракцыі памерам да 10 мікрон: сярэднясутачная канцэнтрацыя складала 1, 1 ПДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 53% да 99%, тэмпература паветра - ад + 2,4°С да + 19°С. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 12 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 1,4 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 43% да 97%, тэмпература паветра - ад + 2,9°С да + 17,5°С. 13 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон у 1,7 раз і па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон у 1,2 разы. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 33% да 93%, тэмпература паветра – ад +2,4°С да +19,0°С. 14 кастрычніка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон складала 2,1 ГДК, цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон – 1,1 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, дымка, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 42% да 97%, тэмпература паветра – ад +2,4°С да +18,5°С. 15 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 3,1 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 35% да 97%, тэмпература паветра - ад + 3,2°С да + 19,3°С. 16 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон у 1,5 разы і па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон у 1,1 разы. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 45% да 95%, тэмпература паветра – ад +4,1°С да +20,9°С. 17 кастрычніка зафіксавана кароткачасовае перавышэнне ў 1,1 разы нарматыву якасці па цвёрдых часціцах (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль). Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 43% да 97%, тэмпература паветра - ад + 6,4°С да + 22°С.
Па дадзеных бесперапынных вымярэнняў у паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна) 12 кастрычніка ў 08:20 і 19:00г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальная канцэнтрацыя дасягала 1,4 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 36% да 100%, тэмпература паветра - ад + 4,1°С да + 17,7°С. 14 кастрычніка ў раёне вул.Карбышава сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,1 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, туман, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 43% да 99%, тэмпература паветра – ад +1,7°С да +18,5°С. 15 кастрычніка ў раёне вуліцы Барыкіна ў 08:00г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальная канцэнтрацыя дасягала 1,35 ГДК. 15 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 1,3 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 36% да 100%, тэмпература паветра - ад + 4,1°С да + 17,7°С. У раёне вул.Барыкіна 16 кастрычніка з 07:20 і 08:40 зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальная канцэнтрацыя дасягала 2 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, туман, адносная вільготнасць складала 99%, тэмпература паветра –+4,7°С. У паветры г.Гомель (раён вул.Карбышава) 17 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон у 1,2 разы. Назіраўся пераменны вецер, штыль, туман, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 45% да 99%, тэмпература паветра – ад +6,7°С да +22,2°С. 
У паветры г.Віцебск (раён вул.Чкалава) 16 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 1,7 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 39% да 69%, тэмпература паветра – ад +8,4°С да +19,3°С.
У паветры г.Мінск (раён вул.Герояў 120 Дывізіі) 11 кастрычніка ў перыяд з 08:20 да 09:40г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальная канцэнтрацыя дасягала 2,3 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць складала 100%, тэмпература паветра – +9,5°С. Для рэгулявання выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу ўсім прыродакарыстальнікам, уключаным у схему давядзення папярэджанняў аб НМУ для г.Мінска, накіраваны папярэджанні. 12 кастрычніка ў перыяд з 08: 00 да 09: 00г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальная канцэнтрацыя дасягала 2,0 ГДК, у перыяд з 21: 00 да 22: 00г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальная канцэнтрацыя дасягала 1,4 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў межах 63-95%, тэмпература паветра - ад + 7° + 15,6°С. 15 кастрычніка ў гэтым жа раёне ў ранішнія гадзіны таксама адзначаны істотны рост утрымання ў атмасферным паветры азоту аксіду: максімальныя канцэнтрацыі вар'іраваліся ў дыяпазоне 1,2-2,1 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,7°С да +6,2°С, адносная вільготнасць складала 98%. 16 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 1,06 ГДК, у 08:40г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальная канцэнтрацыя дасягала 1,6 ГДК, у перыяд з 18:20 да 20:20г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам у 1,5 разы і азоту дыяксідам у 1,2 разы. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 46% да 92%, тэмпература паветра - ад + 5,7°С да + 18,5°С. 17 кастрычніка ў перыяд з 08:20 да 09:20г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальная канцэнтрацыя дасягала 2,15 ГДК, у перыяд з 17:20 да 22:20г. зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідамі ў 1,5 разы. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 48% да 95%, тэмпература паветра - ад + 8°С да + 18,9°С.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў