Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
31.01.2020

Занятак з прадстаўнікамі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

31 студзеня 2020 года ў Белгідрамеце прайшоў занятак з прадстаўнікамі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з мэтай азнаямлення з дзейнасцю дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» ў галіне гідраметэаралагічнай бяспекі. 
Перад слухачамі выступілі:
Беганскі Аляксандр Віктаравіч-начальнік службы метэаралагічных прагнозаў, які распавёў пра тое, як распрацоўваецца прагноз надвор'я, этапы яго падрыхтоўкі, цяжкасці, з якімі сутыкаюцца метэаролагі, парадку давядзення інфармацыі да спажыўцоў і задачах, якія стаяць перад метэаралагічнай службай на сучасным этапе,
і Зубчонак Алена Яўгеньеўна – начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў службы гідралогіі і аграметэаролагі, якая асвятліла пытанні гідралагічнага прагназавання ў краіне.
 
Па заканчэнні занятка прадстаўнікі Белгідрамета адказалі на шматлікія пытанні слухачоў.
 

 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў