Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.05.2018

X пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Расійскай камісіі па ахове і рацыянальным выкарыстанні трансгранічных водных аб'ектаў

23-24 мая 2018 года ў г.Гомель адбылося X пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Расійскай камісіі па ахове і рацыянальным выкарыстанні трансгранічных водных аб'ектаў.

У ходзе пасяджэння
былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб якасці вады і стане водных экасістэм трансгранічных водных аб'ектаў басейнаў рэк Днепр і Заходняя Дзвіна.
2. Аб водагаспадарчай абстаноўцы ў басейнах рэк Днепр і Заходняя Дзвіна.
3. Аб выніках міжлабараторных параўнальных аналізаў і практычных семінараў спецыялістаў лабараторных служб Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па басейнаў рэк Днепр і Заходняя Дзвіна.
4. Аб трансгранічным маніторынгу падземных вод у басейнах рэк Днепр і Заходняя Дзвіна.
5. Аб ходзе работы па пытаннях удасканалення механізмаў узаемадзеяння сумеснага кіравання басейнам ракі Дняпро.
6. Аб планах работы рабочых груп Камісіі на 2018 год.
7. Аб парадку дня, часа і месца правядзення XI пасяджэння Камісіі.
У пасяджэнні прыняла ўдзел начальнік службы радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу Багадзяж А.П. з дакладам на тэму «Аб якасці вады і стане водных экасістэм трансгранічных водных аб'ектаў басейнаў рэк Днепр і Заходняя Дзвіна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе», падчас якога былі адзначаны шматгадовыя тэндэнцыі стану трансгранічных участкаў вадацёкаў.
У працоўных абмеркаваннях расійскі бок зацікавіў падыход, які ўжываецца ў рэспубліцы для ацэнкі гідрабіялагічнага і гідрахімічнага статусаў паверхневых водных аб'ектаў.
Па выніках пасяджэння Камісіі падпісаны пратакол.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў