Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
22.01.2020

Выніковы сход калектыва Белгідрамета

21 студзеня 2020 года ў Белгідрамеце адбыўся выніковы сход працоўнага калектыву па падвядзенні вынікаў працы ўстановы за 2019 год і задачах на 2020 год.
На сходзе старшыняваў начальнік дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Р. Ю.Лабазнаў.
У сходзе прынялі ўдзел: Першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Б.К.Пірштук, намеснік начальніка Белгідрамета С.А.Кузьміч, галоўны інжынер Белгідрамета К.Н.Дэйнега, намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра кіравання рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Д.Н.Плявака, дырэктар Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С.А.Лысенка, дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Д.М.Курловіч, а таксама начальнікі абласных філіялаў Белгідрамета, кіраўнікі і работнікі структурных падраздзяленняў Белгідрамета.
У адпаведнасці з павесткай, адкрыў сход начальнік Белгідрамета Р.Ю.Лабазнаў. Ён выступіў з дакладам аб выніках працы Белгідрамета ў 2019 годзе і асноўных задачах на 2020 год, у якім прааналізаваў асноўныя напрамкі дзейнасці Белгідрамета за мінулы год і азначыў асноўныя задачы на 2020 год.
У мэтах больш поўнага і ўсебаковага асвятлення стану спраў па маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Гомельскай вобласці слова было дадзена начальніку Філіяла «Гомельаблгідрамет» В.В.Жукаву, а таксама начальніку службы маніторынгу навакольнага асяроддзя Белгідрмета Н.М.Свірыдовіч. 
Па пытанні прыцягнення сродкаў ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак, слова было прадастаўлена начальніку Філіяла «Віцебскаблгідрамет» А.Ю.Макеева, які расказаў пра перспектывы і напрамкі для развіцця дадзенага аспекту дзейнасці.
Далей для асвятлення дасягнутых вынікаў у 2019 годзе слова было прадастаўлена С.А.Лысенка, Д.М.Курловіч, Д.Н.Плявака. Прадстаўнікі запрошаных арганізацый высока ацанілі вынікі сумеснай з Белгідраметам працы ў 2019 годзе і падзякавалі за супрацоўніцтва.
Для падвядзення вынікаў сходу слова было дадзена Першаму намесніку Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Б.К.Пірштуку. У сваёй прамове ён здавальняюча ацаніў дзейнасць Белгідрамета ў 2019 годзе, а таксама адзначыў напрамкі дзейнасці, якім варта надаць асаблівую ўвагу ў 2020 годзе.
Пасля выступленняў запрошаных гасцей адбылося ўзнагароджанне работнікаў Белгідрамета Ганаровымі граматамі і Падзякамі.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў