Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
23.04.2018

У Мінску адбыўся семінар па падрыхтоўцы справаздач аб стане навакольнага асяроддзя

18-20 красавіка супрацоўнікі службы радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу Белгідрамета прынялі ўдзел у семінары па падрыхтоўцы справаздач аб стане навакольнага асяроддзя, арганізаваным Еўрапейскім агенцтвам навакольнага асяроддзя (г. Капенгаген, Данія) у рамках праекта ENI SEIS II East «Укараненне прынцыпаў і метадаў сумеснай сістэмы экалагічнай інфармацыі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Семінар складаўся з пленарных пасяджэнняў і працоўных груп. У рамках пленарных пасяджэнняў супрацоўнікі Славацкага агенцтва навакольнага асяроддзя, якія займаюцца падрыхтоўкай нацыянальнага дакладу аб стане навакольнага асяроддзя, дзяліліся сваім вопытам па працэдуры і працэсе падрыхтоўкі дакладу,  яго структуры і зместу, а таксама аб падрыхтоўцы розных экалагічных індыкатараў (індыкатараў СЕІС, індыкатараў зялёнага росту, індыкатараў ўстойлівага развіцця і іншых). Акрамя таго, на пленарных пасяджэннях беларускія ўдзельнікі прадставілі свой вопыт у гэтай галіне - даклады аб працэсе ацэнкі навакольнага асяроддзя ў Беларусі, інфармацыю аб базах даных і  супрацоўніцтве з органамі ў Беларусі, прэзентацыі для грамадскасці і іншыя публікацыі справаздач па ацэнцы навакольнага асяроддзя ў рэспубліцы, а таксама аб структуры і змесце ўсіх трох нацыянальных справаздач аб стане навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.

У рамках рабочых груп праходзілі практычныя заняткі па структуры і зместу, а затым па напаўненні індыкатараў, выбраных супрацоўнікамі Славацкага агенцтва навакольнага асяроддзя, а таксама па структуры і зместу нацыянальнага дакладу аб стане навакольнага асяроддзя. Пры гэтым супрацоўнікі Славацкага агенцтва навакольнага асяроддзя дапамагалі, давалі тлумачэнні, дзяліліся сваім вопытам. Затым кожная працоўная група прадстаўляла вынікі працы на пленарнай сесіі.
Каштоўнасць дадзенага семінара заключаецца ў яго практычнай значнасці, бо супрацоўнікі мелі магчымасць атрымаць навыкі падрыхтоўкі, як справаздачы, так і індыкатараў, пры гэтым выкарыстоўваючы веды і вопыт славацкіх калег. Падчас заключнага пасяджэння эксперты Еўрапейскага агенцтва навакольнага асяроддзя ў сваёй справаздачы адзначылі, што ў рамках гэтай праектнай дзейнасці Беларусь была першай з краін і задала высокую планку. У далейшым Славацкае агенцтва абагульніць усе вынікі дакладаў і рабочых груп і прадставіць справаздачу з рэкамендацыямі, якія таксама будуць карысныя для Беларусі ў межах падрыхтоўкі Нацыянальнага дакладу аб стане навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь у 2019 годзе.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў