Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.02.2020

У Белгідрамеце прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы "Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы" на 2017-2021 годы

27 лютага на базе Белгідрамета прайшло выязное прэс-мерапрыемства, прысвечанае рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы "Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы" на 2017-2021 гады.
У рамках мерапрыемства ў канферэнц-зале Белгідрамета прайшла прэс-канферэнцыя. З прывітальным словам і дакладам па выкананні мерапрыемстваў праграмы Саюзнай дзяржавы "Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы" на 2017-2021 гады выступіла намеснік начальніка Белгідрамета Кузьміч Святлана Андрэеўна. Па завяршэнні яе дакладу прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі маглі задаць пытанні работнікам Белгідрамета, адказным за выкананне пэўных мерапрыемстваў гэтай праграмы.
Праграма Саюзнай дзяржавы "Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы" на 2017-2021 гады распрацавана ў мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 12 мая 2016г. №13 і зацверджана пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 22 лютага 2017г. №10.

Мэтай праграмы з'яўляецца павышэнне ўзроўню абароненасці галін эканомікі, жыццёва важных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржаў ад уздзеяння небяспечных прыродных з'яў і адаптацыя да змены клімату.

Пасля прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў СМІ адбылася экскурсія па Белгідрамеце з наведваннем службы метэаралагічных прагнозаў і аддзела аператыўных дадзеных радыяцыйнага кантролю і маніторынгу надзвычайных сітуацый службы радыяцыйнага маніторынгу.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў