Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.11.2020

Цырымонія адкрыцця аб'екта «Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Брэст»

6 лістапада 2020 года на тэрыторыі аэрапорта г.Брэст адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця аб'екта «Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Брэст».
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара (далей – ДМРЛ) прынялі ўдзел першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Пірштук Баляслаў Казіміравіч, першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Рэбкавец Валерый Васільевіч, начальнік дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Канавальчык Аляксандр Валер'евіч, начальнік філіяла «Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Ваўрынюк Сяргей Іванавіч.

З урачыстай прамовай выступілі першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Пірштук Баляслаў Казіміравіч, першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Рэбкавец Валерый Васільевіч, першы намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Краўчук Вадзім Васільевіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Продам» (г.Брэст) Дзякаў Андрэй Уладзіміравіч.
Фота ўзята з сайта Zarya.by
Адкрыццё ДМРЛ у Брэсце, таксама як і ўведзеных раней у эксплуатацыю ДМРЛ у Віцебску і Гродне дазволіць: 
- мець зону пакрыцця ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь сеткай радыёлакацыйных назіранняў і стварыць адзінае радыёлакацыйнае поле; 
- павялічыць аб'ём зыходных дадзеных для выкарыстання ў разліках лікавых матэматычных прагнастычных мадэляў;
- з высокай дакладнасцю выяўляць небяспечныя і неспрыяльныя ўмовы з'явы ўжо на подступах да межаў краіны. Асабліва актуальна ў летні перыяд, што ў сваю чаргу прывядзе да павелічэння своечасовасці і дакладнасці штармавых папярэджанняў аб неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з'явах. Прагнозы малой своечасовасці (да 6 гадзін) найбольш запатрабаваныя для забеспячэння бяспекі палётаў паветраных судоў, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі (на час агратэхнічных работ), а таксама пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў;
- у рэжыме рэальнага часу адсочваць інфармацыю пра месцазнаходжанне і перамяшчэнне мезомасштабных хмарных утварэнняў, узнікненне зон інтэнсіўных ападкаў, фіксаваць зоны небяспечных з'яў, у тым ліку навальніц, граду, шквалаў.

Сетка радыёлакацыйных назіранняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі да нядаўняга часу складалася з двух ДМРЛ, размешчаных у гарадах Мінск і Гомель, а таксама метэаралагічнага радыёлакатара старога ўзору (МРЛ-5) у горадзе Брэст. 
Дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі, у канцы 2018 года быў пабудаваны ДМРЛ у г.Віцебск, у жніўні 2020 года адбылося адкрыццё радыёлакатара ў г.Гродна, а ў лістападзе гэтага года адбылася замена старога ўзору МРЛ-5 у г.Брэст на новы ДМРЛ у г.Брэст.

Фота ўзята з сайта Zarya.by

Уводам у эксплуатацыю метэаралагічнага радыёлакатара ў аэрапорце г.Брэст завяршаецца стварэнне эфектыўнай сеткі радыёлакацыйных назіранняў у Рэспубліцы Беларусь, якая зараз будзе складацца з 5 радыёлакатараў, аб'яднаных у адну сістэму.

Стварэнне адзінага радыёлакацыйнага поля з'яўляецца асновай інфармацыйна-тэхналагічнай платформы Белгідрамета, якая аб'яднала ў адзінае інфармацыйнае поле дадзеныя радараў Белгідрамета і радараў сумежных краін.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў