Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.06.2019

Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей і Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя

5 чэрвеня 2019 года ў актавай зале Белгідрамета адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны адразу двум датам - Міжнароднаму дню абароны дзяцей (1 чэрвеня) і Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня). Галоўным госцем, які падарыў гледачам радасць і ўсмешкі, быў вакальны ансамбль "Да-мі-солька" ДУА СШ №197 горада Мінска. І гэта не дзіўна-дзеці некаторых супрацоўнікаў Белгідрамета вучацца вакальнаму майстэрству ў гэтым ансамблі пад кіраўніцтвам Надзеі Душэвінай.

Акрамя ансамбля "Да-мі-солька", у канцэрце прынялі ўдзел і іншыя дзеці супрацоўнікаў Белгідрамета, дзівячы гледачоў сваімі талентамі і ўменнямі. У гэты дзень песні выконвалі на 4-х мовах - беларускай, рускай, англійскай і нямецкай. Акрамя песень, дзеці парадавалі таксама гульнёй на фартэпіяна і праграмай вольных практыкаванняў па спартыўнай гімнастыцы.
 
 
 
У завяршэнні свята першы намеснік начальніка Белгідрамета Алег Леанідавіч Клімовіч падзякаваў дзецям за выдатныя нумары і бацькоў за тое, што выхавалі такіх дзяцей.
Фінальным акордам і прыемным бонусам для дзяцей стала ўручэнне ім ад імя адміністрацыі і першаснай прафсаюзнай арганізацыі Белгідрамета дыпломаў і салодкіх падарункаў.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў