Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
17.04.2020

Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 17 красавіка 2020 года

У сувязі з працягваючыміся на тэрыторыі Украіны пажарамі ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамляе.
Радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы знаходзіцца пад пастаянным кантролем. На 41 пункце назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра штодзень вымяраецца магутнасць дозы гама-выпраменьвання (далей – МД) і праводзяцца назіранні за натуральнымі выпадзеннямі з атмасферы (25 пунктаў). Акрамя таго, на 10 пунктах назіранняў праводзяцца назіранні за радыеактыўнымі аэразолямі ў прыземным слоі атмасферы (штодня праводзіцца адбор проб з выкарыстаннем фільтравентыляцыйных установак). У пробах аэразоляў і выпадзенняў з атмасферы вызначаецца сумарная бэта-актыўнасць і ўтрыманне цэзія-137.
У рэжыме on-line паступаюць дадзеныя магутнасці дозы гама-выпраменьвання ад аўтаматычных пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі, размешчаных у зоне ўплыву АЭС сумежных дзяржаў (22 пункты) і Беларускай АЭС (10 пунктаў).
У перыяд з 4 красавіка 2020 года па цяперашні час радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей, як і ў цэлым па краіне, застаецца стабільнай, перавышэнняў радыяцыйных параметраў не зафіксавана.
4-17 красавіка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пераважаў заходні/паўночна-заходні перанос паветраных мас. Паводле звестак стацыянарных пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі, размешчанай у зоне ўплыву Чарнобыльскай АЭС і Ровенскай АЭС, перавышэнняў МД над шматгадовымі значэннямі не выяўлена. Узроўні МД, узроўні сумарнай бэта-актыўнасці і ўтрымання цэзія-137 у пробах атмасфернага паветра адпавядалі шматгадовым значэнням.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў