Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
07.04.2020

Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 7 красавіка 2020 года

У сувязі з узнікненнем 4 красавіка 2020 года на тэрыторыі Украіны пажару ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамляе.
Радыяцыйны фон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад пастаянным кантролем.
У перыяд з 4 па 7 красавіка 2020 года радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей, як і ў цэлым па краіне, застаецца стабільнай.
Паводле звестак стацыянарных пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі перавышэнняў над усталяванымі шматгадовымі значэннямі не зафіксавана.
4,5,6 красавіка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пераважаў заходні перанос паветраных мас.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях на 07:00 гадзіну 7 красавіка 2020 года пажар у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС цалкам не ліквідаваны. Працягвае гарэць 10,5 га травянога падсціла і ляснога подсцілу. Сітуацыя па тушэнні пажару знаходзіцца пад кантролем.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў