Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.06.2018

Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

У сувязі з узнікненнем пажару 5 чэрвеня 2018 г. на тэрыторыі Украіны ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» паведамляе. 
На 09.00 гадзін 6 чэрвеня 2018 г. радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Гомельскай вобласці, як і ў цэлым па Рэспубліцы Беларусь, застаецца стабільнай.
Паводле звестак стацыянарных пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу і вымяральных пунктаў аўтаматызаванай сістэмы радыяцыйнага кантролю, размешчанай у прыгранічных раёнах у зоне ўплыву Чарнобыльскай АЭС, перавышэнняў узроўняў магутнасці дозы гама-выпраменьвання над шматгадовымі значэннямі не зафіксавана.
Радыяцыйны фон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад пастаянным кантролем.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў