Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
30.04.2019

Радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 29 і 30 красавіка 2019 года

У сувязі з інфармацыяй, якая паступіла ў СМІ, аб пажары, што пацягнў адключэнне трэцяга энергаблока на Ровенскай атамнай электрастанцыі (Украіна), дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» паведамляе.

Па дадзеных прэс-службы Ровенскай АЭС 29 красавіка 2019 года з-за распачатага ў 21:04 29 красавіка 2019 года ўзгарання трансфарматара, праведзена адключэнне трэцяга энергаблока АЭС.  Пажар быў ліквідаваны на працягу гадзіны.

Па міжнароднай шкале ацэнкі ядзерных падзей INES інцыдэнт класіфікаваны як "нуль/па-за шкалы», гэта значыць, што інцыдэнт не мог выклікаць паступленне радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе.

Па дадзеных стацыянарных пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра і пунктаў вымярэння аўтаматызаванай сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі 29 і 30 красавіка 2019 года радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей, як і ў цэлым па краіне, застаецца стабільнай, перавышэнняў над шматгадовымі значэннямі, якія ўсталяваліся, не зафіксавана.

Радыяцыйны фон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад пастаянным кантролем.
 

Спецыялізаваныя сайты