Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.02.2019

Прэс-мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю стварэння Саюзнай дзяржавы прайшло сёння ў Белгідрамеце

Прэс-мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю стварэння Саюзнай дзяржавы прайшло сёння ў Белгідрамеце.
У сустрэчы прынялі ўдзел 12 прадстаўнікоў СМІ: Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь, Камсамольская праўда ў Беларусі, Саюзнае Веча, СБ.Беларусь сёння, БелаПАН, Мінск-Навіны, Часопіс «Родная прырода", інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы і іншыя.

Пасля вітальнага слова начальніка Белгідрамета Лабазнова Рамана Юр'евіча з дакладам па рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы па развіцці сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2017-2021 гады выступіла намеснік начальніка Белгідрамета Кузьміч Святлана Андрэеўна, якая падрабязна спынілася на дасягнутых выніках падчас рэалізацыі Праграмы і аб планах на 2019 год.

Прадстаўнікі СМІ змаглі пагутарыць са спецыялістамі Белгідрамета, адказнымі за рэалізацыю мерапрыемстваў Праграмы і больш дэталёва азнаёміцца з мэтамі, задачамі і ходам рэалізацыі кожнага з пяці мерапрыемстваў Праграмы.

Пасля размовы з работнікамі Белгідрамета для ўсіх жадаючых прадстаўнікоў СМІ была арганізавана тэматычная экскурсія па Белгідрамеце з наведваннем службаў метэаралагічных прагнозаў, радыяцыйнага маніторынгу і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Практыка правядзення прэс-мерапрыемстваў падобнага роду паказвае несумненную цікавасць спажыўцоў да дзейнасці гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Развіццё двухбаковага супрацоўніцтва гідраметэаралагічных службаў Беларусі і Расіі, сумесная дзейнасць у рамках Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя з'яўляецца па сваёй сутнасці ўнікальнай і можа служыць прыкладам для нацыянальных гідраметэаралагічных службаў іншых краін.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў