Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
15.10.2019

Праграма падтрымкі Беларусі «Пераадольваючы межы» аб'яўляе конкурс праектных прапаноў

Праграма падтрымкі Беларусі (ППБ) «Пераадольваючы межы», якая рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам сумесна з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ёханэса Рау па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства міжнароднага супрацоўніцтва (GIZ) аб'яўляе конкурс праектных прапаноў у рамках 9-га этапу праграмы падтрымкі Беларусі ў 2019-2022 гг. 
Галоўная мэта правядзення конкурсу заключаецца ў садзейнічанні рэалізацыі Парадку-2030 у Беларусі. 

Асноўнымі прыярытэтамі 9-га этапу праграмы падтрымкі Беларусі ў 2019-2022 гг. з'яўляюцца: 
- Інклюзіўнае і раўнапраўнае грамадства; 
- Лакалізацыя мэтаў ўстойлівага развіцця; 
- «Зялёны» пераход і лічбавая трансфармацыя; 
- Развіццё сістэм маніторынгу і ацэнкі эфектаў ў кантэксце рэалізацыі Парадку дня-2030.

Конкурс складаецца з двух этапаў: падача эскіза праекта (з 1.10 па 1.12.2019) і падача поўнай формы для адабраных на першым этапе праектаў (з 15.01 па 1.03.2020).

У залежнасці ад фармату, могуць быць прафінансаваны праекты на суму да 85 тысяч еўра. Пры гэтым чакаецца сукупны ўласны ўклад партнёраў у памеры не менш за 20% ад запытанай сумы.

Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з'яўляецца наяўнасць нямецкага партнёра.

Больш падрабязная інфармацыя аб конкурсе і апісанне ўмоў удзелу ў ім можна знайсці на сайце ППБ.
 

Спецыялізаваныя сайты