Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
08.04.2020

Пластыкавыя кветкі на могілках-сапраўдная экалагічная бяда! На раскладанне аднаго букета можа сысці не адно стагоддзе!

Ужо праз некалькі дзён могілкі па ўсёй краіне ўтопяцца ў тонах штучных кветках! Але з выгляду бяскрыўдныя пластыкавыя кветкі наносяць велізарную шкоду прыродзе і небяспечны для чалавека!

У Беларусі ў 2020 годзе Радаўніцу – час памінання памерлых - адзначаюць 28 красавіка. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну памерлым блізкім, менавіта для наведвання і прывядзення ў парадак месцаў пахаванняў, на дзяржаўным узроўні усталяваны выхадны.

Яшчэ дзесяцігоддзе таму ў нашай краіне не было такой разбуральнай традыцыі, як прыносіць для ўпрыгожванняў на могілкі пластыкавыя кветкі. Мы павязвалі на помнікі і крыжы ручнікі і стужкі, саджалі жывыя кветкі і дрэвы.
Набываючы штучныя кветкі, мы, па сутнасці, купляем смецце, якое наносіць шкоду прыродзе, вылучаючы таксічныя рэчывы, забруджваючы глебу, паветра і грунтавыя воды. Калі штучныя кветкі прыходзяць у непрыдатнасць, людзі іх выкідваюць. Штогод пасля святаў на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладання-ад ста да пяцісот гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць.

Горш, калі гэтыя кветкі спальваюць. Пры іх спальванні ў навакольнае асяроддзе вылучаюцца цяжкія металы і дыяксіны, якія негатыўна ўплываюць на здароўе людзей, а асабліва - на дзяцей.

Заклікаем грамадзян Беларусі праявіць экасвядомасць і не несці на могілкі пластыкавыя кветкі! Альтэрнатывай ім павінны стаць жывыя кветкі ў чыгунах, мнагалетнікі, высаджаныя ў грунт, карлікавыя хмызнякі, газонная трава, свечкі, стужкі з тканіны.

Информация взята с сайта Минприроды.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў