Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
22.10.2018

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А. П. Худык і работнікі Міністэрства прынялі ўдзел у суботніку на метэаралагічнай станцыі Мінск

20 кастрычніка работнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міністра Андрэя Паўлавіча Худыка прынялі ўдзел у суботніку на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі метэаралагічнай станцыі "Мінск «у раёне ваеннага гарадка»Уручча".
Больш за 60 работнікаў Міністэрства прыехалі на метэаралагічную станцыю. 

Перад пачаткам суботніка выступіў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык. Міністр адзначыў:
"Мы сапраўды выконваем свае абавязацельствы-захаванне навакольнага асяроддзя для будучых пакаленняў. На парадку дня ў нас шмат сур'ёзных пытанняў, і тым важней той факт, што мы сёння тут сабраліся». Таксама Міністр паабяцаў, што ўдзел кожнага работніка ў грамадскім жыцці будзе ацэнены па вартасці.

Пасля Міністра слова ўзяў начальнік Белігідрамета Раман Юр'евіч Лабазноў і паабяцаў, што з уводам у строй новай метэаралагічнай станцыі, працэнт апраўданасці прагнозаў надвор'я абавязкова ўзрасце.

Пасля правядзення інструктажу па тэхніцы бяспекі паміж удзельнікамі суботніка былі размеркаваны асноўныя тэрыторыі метэастанцыі - метэаралагічная пляцоўка, адміністрацыйны і навучальны карпусы, прылеглая тэрыторыя. Асноўная праца звялася да ўборцы памяшканняў і прылеглай тэрыторыі, вынасе смецця і будаўнічых матэрыялаў, пасадцы кустоў і дрэў.

Метэаралагічная станцыя Мінск будзе ўведзена ў строй на працягу некалькіх тыдняў.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў