Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
05.05.2020

КАРОТКАЯ КЛІМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА І ПРАГНОЗ НАДВОР'Я ПА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ НА МАЙ 2020 года

У маі працягваецца інтэнсіўнае нарастанне тэмпературы паветра ад першай дэкады да трэцяй.
Сярэднямесячная тэмпература паветра ў маі ў сярэднім па рэспубліцы складае ад +12°С на паўночным захадзе да +15°С на поўдні рэспублікі, што на 6°С вышэй чым у красавіку. У асобныя гады яна можа адхіляцца ад кліматычнай нормы. Халадней звычайнага на 3-4°С быў май 1952, 1955, 1965 і 1974 гадоў, цяплей на 3-4°С – май 1963, 1975, 1983 і 2013 гадоў. Самым халодным (з сярэднямесячнай тэмпературай паветра +8,3°С) быў май 1980 года, самым цёплым – май 2018 года з сярэдняй тэмпературай па рэспубліцы +16,9°С.
У першай пяцідзёнцы месяца ў паўночных рэгіёнах краіны сярэдняя сутачная тэмпература паветра пераходзіць праз +10°С у бок павышэння.
На большай частцы тэрыторыі краіны гэты пераход адбываецца яшчэ ў канцы красавіка. Заканчэннем вясны і пачаткам лета можна лічыць пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +14°С, які ажыццяўляецца на поўдні рэспублікі ў канцы першай – пачатку другой дэкады мая, у цэнтральных і паўночных раёнах – у трэцяй дэкадзе мая. Дзённая тэмпература паветра ў маі ў сярэднім складае +18 +21°С, у асобныя гарачыя дні паветра выграваецца вышэй +25 +28°С. Абсалютны максімум тэмпературы адзначаны 29 мая ў г.Брэсце ў 1892 годзе і склаў + 34,3°С. Начная тэмпература паветра звычайна бывае +6 +10°С, абсалютны мінімум (-6,4°С) зарэгістраваны 8 мая 1953 года на метэастанцыі Вілейка.
У маі ў сярэднім адзначаецца 1-2 дня з замаразкамі ў паветры (на вышыні 2 м), 1-4 дня - з замаразкамі на паверхні глебы і 2-5 дзён – з замаразкамі ў прыземным двухсантыметровым слое. Верагоднасць іх рэзка памяншаецца ад першай дэкады да трэцяй.
У маі ў сярэднім бывае 11-14 дзён з ападкамі і выпадае 46-70 мм ападкаў (кліматычная норма). У дажджлівыя гады іх колькасць можа павялічвацца да 110-230 мм, у засушлівыя – змяншацца да 3-20 мм. Максімальная колькасць ападкаў за суткі (108 мм) адзначана ў Баранавічах 28 мая 1996 года.
У маі, як правіла, бывае 1-2 дня з туманам, у асобныя гады іх колькасць можа павялічвацца да 4-8 дзён. За месяц у сярэднім адзначаецца 4-5 дзён з навальніцай, максімальны лік дзён з навальніцай можа дасягаць 10-15 дзён. Град ў маі назіраецца прыкладна раз у 2-3 года, але ў асобныя гады можа адзначацца да 6 дзён з градам.
Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца блізкай да кліматычнай нормы (норма +12 +15°С).
Месячная колькасць ападкаў мяркуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў (норма 46-70 мм).

Заўвага: прагнозы надвор'я на месяц распрацоўваюцца з выкарыстаннем статыстычных метадаў, носяць імавернасны характар і ўдакладняюцца прагнозамі надвор'я на тыдзень, на 2-3 сутак і на суткі.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў