Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.02.2020

Інтэрактыўны занятак у рамках рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі" прайшоў 28 лютага 2020 года ў ДУА "Гімназія № 11 г. Мінска імя І.Д. Чарняхоўскага"

Завяршальным этапам шэрагу мерапрыемстваў Белгідрамета ў рамках рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі" стаў праведзены 28 лютага 2020 года інтэрактыўны занятак з навучэнцамі 5-6 класаў у ДУА "Гімназія № 11 г.Мінска імя І.Д.Чарняхоўскага" па тэме «Правілы паводзін пры неспрыяльных гідраметэаралагічных умовах». Мэта акцыі-фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Перад навучэнцамі выступілі прадстаўнікі Белгідрамета: вядучы інжынер аддзела па сувязях з грамадскасцю Аляхновіч Наталля Аляксандраўна, інжынер-сіноптык аддзела кароткатэрміновых прагнозаў надвор'я, неспрыяльных і небяспечных з'яў Цімафеева Аксана Анатольеўна і вядучы інжынер-гідралогіі аддзела вывучэння воднага рэжыму Асадчая Марыя Аляксандраўна.
У рамках мерапрыемства вучні былі азнаёмлены з дзейнасцю Белгідрамета, з сістэмай апавяшчэння аб ступені небяспекі метэаралагічных з'яў-каляровым кодам, атрымалі навыкі аб правілах паводзін пры неспрыяльных умовах надвор'я.

Для нагляднасці навучэнцам былі прадэманстраваны відэаролік аб дзейнасці Белгідрамета і прэзентацыя аб правілах паводзін пры экстрэмальных небяспечных умовах надвор'я. Таксама перададзены інфармацыйныя матэрыялы-буклеты і памяткі з рэкамендацыямі па правілах паводзін пры неспрыяльных метэаралагічных умовах.
 
Трэба адзначыць, што інфармацыйныя гадзіны аб правілах паводзін пры неспрыяльных умовах надвор'я прайшлі таксама і ў пачатковай школе гімназіі.
У прыватнасці класны кіраўнік 1"В" класа ДУА "Гімназія №11 г.Мінска імя І.Д.Чарняхоўскага" Рыжкова Марыя Васільеўна, праводзячы інфармацыйную гадзіну, расказала дзецям аб тым, як неабходна сябе паводзіць і якія меры засцярогі рабіць пры пагрозе і ўзнікненні неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў як у летні, так і зімовы перыяды, а таксама азнаёміла вучняў з правіламі паводзін на лёдзе.
У рамках акцыі Белгідрамет перадаў інфармацыйныя матэрыялы: буклеты, брашуры, памяткі і плакаты з рэкамендацыямі па правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў