Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
30.06.2020

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы ў сувязі з павышэннем радыяцыйнага фону, зафіксаванага станцыяй маніторынгу АДУЗЯВ y Швецыі

 У сувязі з заявай Выканаўчага сакратара кіраўніка падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі па дамове аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (АДУЗЯВ) Лассіна Зербо, які апублікаваў 26 чэрвеня ў Twitter інфармацыю аб тым, што 22-23 чэрвеня 2020 года станцыя маніторынгу ў Стакгольме, Швецыя, зафіксавала нязначнае павелічэнне ўтрымання радыенуклідаў цэзія-134, цэзія-137 і рутэнія-103 у атмасферным паветры ў параўнанні са звычайным узроўнем, Белгідрамет інфармуе.

У 10 гарадах Рэспублікі Беларусь (Мінск, Мсціслаў, Магілёў, Гомель, Мазыр, Пінск, Ашмяны, Нарач, Лынтупы, Браслаў) кантралюецца радыеактыўнасць аэразоляў у прыземным пласце атмасферы. Адбор проб паветра праводзіцца з выкарыстаннем паветра-фільтравальных установак. Атрыманыя ў чэрвені 2020 года вынікі сведчаць аб тым, што ўзроўні сумарнай бэта-актыўнасці і ўтрыманне цэзію-137 адпавядалі шматгадовым значэнням для дадзеных пунктаў назіранняў.  Іншыя тэхнагенныя радыенукліды, у тым ліку цэзій-134 і рутэній-103, у пробах аэразоляў не ідэнтыфікаваліся.

Мяжа выяўлення (мінімальная дэтэктуемая актыўнасць) вышэйзгаданых радыенуклідаў складае:
для цэзія-134 - 3·10-6 Бк/м3; 
для рутэнію-103 - 4·10-6 Бк/м3; 
для рутэнію-106 - 3·10-5 Бк/м3.

Неабходна адзначыць, што ў перыяд 22-23 чэрвеня назіралася сінаптычная сітуацыя, пры якой на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь не паступалі паветраныя масы з тэрыторыі, якая была азначана АДУЗЯВ як рэгіён размяшчэння патэнцыйнай крыніцы радыеактыўнага забруджвання (выдзеленая АДУЗЯВ вобласць пакрывае паўднёвую частку Швецыі, цэнтральную частку Балтыйскага мора і паўночна-заходнюю частку Расіі, уключаючы Ленінградскую вобласць, Карэлію, частку Архангельскай вобласці).
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў