Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.08.2020

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў ліпені 2020 года

Сярэдняя тэмпература паветра ліпеня 2020 года склала +18,3°С, што блізка да кліматычнай нормы. Па тэмпературнаму рэжыму месяц быў неаднародным. Першая дэкада была цёплай з сярэдняй тэмпературай паветра на 1,1°С вышэй за норму, другая і трэцяя дэкады былі халоднымі з сярэдняй тэмпературай паветра на 0,7 і 0,6°С ніжэй за норму адпаведна.
За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 68,1 мм асадкаў, што склала 80% кліматычнай нормы. Дажджы ішлі пераважна ў першай і трэцяй дэкадах ліпеня, у асобных раёнах дасягалі крытэрыю небяспечнай з'явы.
У ліпені на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1 - 21 см за суткі. На Бярэзіне ў г.Бабруйск узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства. На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а на прытоку Сожа рацэ Остэр у в.Ходунь узровень вады перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму.
У канцы месяца воднасць Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга, Дняпра на ўчастку Жлобін - Рэчыца, Прыпяці на ўчастку Чарнічы-Мазыр і Бярэзіны ў г.Бабруйск была блізка да звычайнай для гэтага часу года. Больш за норму на 30-60% была воднасць Сожа, Дняпра на ўчастку Орша - Магілёў і Бярэзіны ля г.Барысаў. Воднасць Нёмана, Віліі і Прыпяці ў г.Пінск была менш за норму на 20-40%.
У ліпені сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках склала 17-24°С, што вышэй за норму на 0,5-2,3°С.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў