Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
05.05.2020

ІНФАРМАЦЫЯ аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў красавіку 2020 года

У красавіку сярэдняя па краіне тэмпература паветра склала 6,8°С, што на 0,5°С ніжэй за кліматычную норму. На працягу трох дэкад тэмпературны рэжым быў неаднастайны. Сярэдняя тэмпература паветра першай дэкады красавіка склала +6,2°С, перавысіўшы норму на 1,3°С. Другая і трэцяя дэкады былі халадней звычайнага на 2,1 і 0,7°С адпаведна. Дзённыя тэмпературы большую частку месяца, у асноўным, перавышалі 10-градусную адзнаку, а ў найбольш цёплыя суткі днём тэмпература паветра павышалася да +15 +20°С і вышэй. Ночы былі прахалоднымі і тэмпературы, у асноўным, знаходзіліся ў межах ад -8 да +4°С, у асобныя суткі паднімаючыся да +5°С і вышэй.
За красавік у сярэднім па Беларусі выпала 13,1 мм ападкаў, што склала 33,6% кліматычнай нормы. Дэфіцыт увільгатнення адзначаўся па ўсёй тэрыторыі краіны. Найбольш увільгатненнай апынуліся Віцебская і Магілёўская вобласці, дзе выпала па 16,9 мм ападкаў, што складае 44 і 42% нормы адпаведна. Найбольш засушлівай - Гомельская вобласць - за месяц выпала 7,9 мм або 19% нормы. У ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага сухога да самага вільготнага красавік 2020 года заняў 4 месца. Самым засушлівым быў красавік 2019 года з сярэдняй па краіне сумай ападкаў роўнай 7,0 мм.
На працягу красавіка на рэках краіны адзначаўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Гомель пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, тут узроўні вады апусціліся ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.
На большасці рэк басейнаў Нёмана, Заходняга Буга, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці ўзроўні вады апусціліся ніжэй мінімальных шматгадовых значэнняў за красавік, на астатніх рэках мінімальныя ўзроўні вады апынуліся блізкімі да мінімальных шматгадовым значэнняў за красавік.
Воднасць рэк на тэрыторыі краіны ў красавіку была значна менш звычайнай для гэтага часу года, гэта абумоўлена дэфіцытам ападкаў у красавіку і заканчэннем вясновай паводкі ў бягучым годзе раней звычайных тэрмінаў.
У далейшым, у выпадку дэфіцыту ападкаў, нізкая воднасць рэк захаваецца, што будзе спрыяць пагаршэнню экалагічнага стану рэк і навігацыі.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў