Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
03.10.2019

ІНФАРМАЦЫЯ аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў верасні 2019 года

У сярэднім па Рэспубліцы Беларусь сярэднямесячная тэмпература паветра за верасень склала +12,8°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,7°С. Па тэмпературным рэжыме месяц быў неаднародным, так вельмі цёплай была першая дэкада, тэмпература паветра якой была на +3,3°С вышэй за норму, а дзённыя тэмпературы паветра складалі ў асноўным +20..+28°С. Другая дэкада на 0,5°С была вышэй за норму. Тэмпература паветра трэцяй дэкады была на -1,6°С ніжэй за норму. У самыя цёплыя суткі тэмпература паветра падымалася да +25°С і вышэй. Абсалютны максімум тэмпературы паветра за месяц быў адзначаны ў Пінску 2 верасня і склаў +31,1°С. У самыя халодныя ночы тэмпература паветра апускалася да адмоўных значэнняў. Абсалютны мінімум (-5,7°С) тэмпературы паветра за месяц адзначаны ў Брагіне 24 верасня. 14-17 верасня ажыццявіўся пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 14°С у бок паніжэння - канец кліматычнага лета, якое доўжылася ў 2019 годзе ў сярэднім па краіне чатыры месяцы (з другой дэкады траўня).
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 52,4 мм ападкаў (87% кліматычнай нормы). Па тэрыторыі краіны ападкі выпадалі нераўнамерна. Так у Віцебскай вобласці выпала найбольшая колькасць - 64,5 мм або 96 % дэкаднай кліматычнай нормы. Найменшая колькасць адзначана на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – 39,3 мм або 70% нормы. Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў і адзначаліся пераважна ў другой і трэцяй дэкадах месяца. Максімальная сутачная колькасць ападкаў адзначана на станцыі Навагрудак 3 верасня (40,0 мм).
У верасні на рэках краіны пераважаў спад узроўняў вады, у выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск і Бярэзіне ў г.Светлагорск пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. Выпадзенне ападкаў спрыяла запаволенню спаду ўзроўняў вады на рэках у другой і трэцяй дэкадах месяца, і павышэнню ўзроўняў вады ў апошнія дні месяца.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаліся на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Да канца месяца воднасць рэк апынулася менш звычайнай для гэтага часу года: Віліі, Бярэзіны і Дняпра на 20-30 %; Заходняй Дзвіны, Нёмана, Заходняга Буга, Сожа і Прыпяці на 40-50 %. 
Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах склала 12-17°С, што блізка да нормы. 
 

Спецыялізаваныя сайты