Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
03.09.2019

ІНФАРМАЦЫЯ аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў жніўні 2019 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра жніўня 2019 года склала +17,7°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,4°С. Тэмпература паветра павышалася да +30°С і вышэй. У Брагіне 13 жніўня зарэгістраваны абсалютны максімум тэмпературы паветра (+33,3°С). У самыя халодныя ночы жніўня тэмпература паветра паніжалася да +10°С і ніжэй. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра (+2,9°С) зарэгістраваны 5 жніўня ў Брагіне.
За месяц у сярэднім па краіне выпала 77 мм ападкаў, што склала 115% кліматычнай нормы. На працягу месяца ападкі выпадалі вельмі нераўнамерна. У першай дэкадзе жніўня колькасць выпаўшых ападкаў была блізкай да кліматычнай нормы (106%). Самай вільготнай апынулася другая дэкада жніўня, калі выпала больш 2-х норм ападкаў (214%). Самай сухой выдалася трэцяя дэкада месяца з колькасцю ападкаў 5,9 мм (27% кліматычнай нормы). Дажджы насілі ў асноўным ліўневы характар, суправаджаліся навальніцамі і ўзмацненнем ветру, месцамі дасягалі крытэрыю небяспечнай з'явы. Максімальная сутачная колькасць ападкаў была зарэгістравана 13 жніўня на метэастанцыі Шчучын (76 мм). 
У першай дэкадзе жніўня на рэках краіны пераважаў спад узроўняў вады, у сувязі з чым на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск узровень вады апусціўся ніжэй за адзнаку лімітуючай суднаходства. У другой дэкадзе на рэках назіраўся ў асноўным рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем значнай колькасці ападкаў. У выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск і Бярэзіне ў г.Светлагорск палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. У трэцяй дэкадзе месяца ва ўзроўні рэк адзначаліся невялікія ваганні ўзроўняў вады.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаліся на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
На прытоку Прыпяці рацэ Ясельда ў г.Бяроза мінімальны ўзровень вады апусціўся ніжэй шматгадовага мінімуму за жнівень.
Да канца месяца воднасць большасці рэк была блізка да нормы і некалькі ніжэй яе, толькі воднасць Прыпяці, Заходняй Дзвіны вышэй г.Полацк і Віліі ніжэй в.Сцешыцы апынулася значна менш звычайнай для гэтага часу года.
Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах склала +15..+22°С, што блізка да звычайнай для гэтага часу года.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў