Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
08.05.2020

Белгідрамет віншуе з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

9 мая - Дзень Перамогі! У гэты дзень кожнага чалавека перапаўняе гонар за тых, хто ваяваў, за тых, хто нягледзячы ні на якія цяжкасці, пазбаўленні і нечалавечыя намаганні змог вызваліць родную Зямлю ад фашысцкіх захопнікаў і падарыць людзям гэты выдатны і жаданы дзень – Дзень Перамогі!
Штогод 9 Мая ў Рэспубліцы Беларусь аддаюць даніну вечнай памяці загінуўшым за незалежнасць Радзімы і нізкі паклон тым, хто застаўся ў жывых.
З Дня Вялікай Перамогі прайшло ўжо 75 гадоў. Вырасла не адно пакаленне, якое даведваецца пра подзвігі продкаў толькі па падручніках гісторыі і расказах відавочцаў. Быць нашчадкамі Вялікай Перамогі – вялікі гонар і адказнасць. Гісторыю нельга перапісаць, яе трэба памятаць і ганарыцца гераічнымі старонкамі.
Дарагія ветэраны! Дзякуем Вам за мірнае неба! Жадаем вам моцнага здароўя, радасці і доўгіх гадоў жыцця!
 

Спецыялізаваныя сайты