Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
17.06.2019

Белгідрамет прыняў удзел у XI спартыўных гульнях Мінскага абкама прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання

15 чэрвеня 2019 года на базе ўстановы адукацыі «Мінская абласная дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху» (п.Ждановічы, Мінскі раён) адбыліся XI спартыўныя гульні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання. 
Спаборніцтвы праводзіліся па 6 відах спорту: валейбол, гіравы спорт, дартс, міні-футбол, настольны тэніс і шашкі.
Усяго ў спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 200 чалавек у складзе 10 каманд. У гульнях спаборнічалі каманды арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрству лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадпрыемстваў канцэрна «Беллеспаперапрам».
У склад спартыўнай дэлегацыі Белгідрамета ўвайшлі дванаццаць чалавек. Прадстаўляла і падтрымлівала каманду старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Наталля Аляхновіч.
Каманда Белгідрамета прыняла ўдзел у спартыўных спаборніцтвах у чатырох з названых відаў: у камандных спаборніцтвах па валейболе і ў асабістым першынстве па дартсе, настольным тэнісе і шашках.
Асабліва захапляльнымі былі спаборніцтвы па валейболе. Падтрымлівалі нашу каманду балельшчыкі з ліку работнікаў Белгідрамета, члены сям'і і сябры нашых удзельнікаў. І трэба адзначыць, што падтрымка балельшчыкаў была годнай! Ва ўпартай барацьбе наша каманда заняла ганаровае 4-е месца.
На цырымоніі закрыцця XI спартыўных гульняў старшыня Мінскага абкама Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандр Іванавіч Кузмітовіч падзякаваў усім удзельнікам спаборніцтваў і ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзіў пераможцаў памятнымі кубкамі і дыпломамі.
Спартыўныя мерапрыемствы традыцыйна з'яўляюцца важным аб'ядноўчым фактарам і маюць вялікае агітацыйнае значэнне ў далучэнні да здаровага ладу жыцця.
У гэтых спаборніцтвах Белгідрамет выступіў дэбютантам, але, нягледзячы на адсутнасць медалёў, нашы ўдзельнікі прадэманстравалі сваю выдатную спартыўную падрыхтоўку і імкненне да перамогі.
Актыўны ўдзел, згуртаванасць калектыву і добры настрой-гэта галоўны вынік спаборніцтваў!
  

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў