Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
01.03.2019

Акцыя "Адзіны дзень бяспекі" ў БЕЛГІДРАМЕЦЕ

З 20 лютага па 1 сакавіка ў Беларусі ўпершыню праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі". У гэтыя дні праводзяцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі. Мяркуецца, што «адзіны дзень бяспекі» будзе праходзіць у краіне двойчы на год: у лютым і верасні.
У рамках правядзення акцыі 1 сакавіка 2019 года ў актавай зале Белгідрамета з мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў галіне абароны ад надзвычайных сітуацый праведзена прафілактычнае мерапрыемства, прысвечанае адзінаму дню бяспекі, у якім прыняў удзел працоўны калектыў Белгідрамета.
У праграме мерапрыемства:
1. Праведзены занятак па дзеянням пры пагрозе або ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
2. Прадэманстраваны відэаролікі па тэме " дзеянні пры сігнале «Увага ўсім!»".
3. Праведзена апавяшчэнне і эвакуацыя працоўнага калектыву ў выпадку выяўлення пажару ў адміністрацыйным будынку Белгідрамета.
4. На інфармацыйным стэндзе Белгідрамета размешчана наглядная агітацыя з інфармацыяй аб бяспецы жыццядзейнасці.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў