Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.04.2018

Агляд міжнародных навін


 Рух Гальфстрыму 
Англійскія навукоўцы выявілі рэкорднае паслабленне плыні Гальфстрыму. Так павольна цёплую ваду ў Паўночную Амерыку і Еўропу Гальфстрым не перасоўваў больш за 1500 гадоў. Такая інфармацыя з'явілася ў газеце «Guardian». Для свайго даследавання спецыялісты ўзялі адклады на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна ў Паўночнай Караліне. На думку навукоўцаў, першае рэзкае паслабленне Гальфстрыму адбылося яшчэ 150 гадоў таму з-за натуральных змяненняў клімату, а другое пачалося зусім нядаўна, у выніку глабальнага пацяплення. Ускосна на гэта ўплывае раставанне леднікоў у Арктыцы і Грэнландыі. Між тым навукоўцы Патсдамскага ўніверсітэта, наадварот, лічаць, што прычынай замаруджвання Гальфстрыму сталася паленьне чалавекам выкапнёвага паліва. Зрэшты, і тыя і іншыя даследчыкі ўпэўнены: калі не спыніць глабальнае пацяпленне, Гальфстрым будзе працягваць запавольвацца, і гэта можа прывесці ў будучыні да катастрафічных наступстваў. 


Прагноз ураганаў у Атлантыцы на 2018 год 
 
Сёлата над Атлантыкай павінны сфарміравацца 15 трапічных штармоў, 8 з якіх перарастуць ва ўраган, сцвярджаюць амерыканскія метэаролагі. У зоне рызыкі знаходзяцца жыхары Паўночнай Караліны, Фларыды і Тэхаса. Спецыялісты прагназуюць, што ў далейшым сітуацыя з прыроднымі катаклізмамі будзе толькі пагаршацца - штармоў і ўраганаў стане больш, а сіла іх узрасце. Цёплае і вільготнае паветра, паднімаючыся ў верхнія слаі атмасферы, парушае ўстояныя патокі паветраных мас, у выніку чаго ў адных рэгіёнах становіцца горача і суха, а іншыя, наадварот, пакутуюць ад лішку вільгаці.

 

 Буйныя пажары павялічваюць сцёк рэк 
 
Лясныя пажары ў апошнія гады становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі. Пры гэтым намаганні па тушэнні прыводзяць да няпоўнага выгаранню сухастою, які нярэдка служыць своеасаблівым мостам для распаўсюджвання пажару з аднаго ляснога масіва ў іншы. Навукоўцы з ЗША, прааналізавалі дадзеныя па 168 буйных пажарах у 48 штатах, выявілі, што пасля тых з іх, што закранулі вялікую плошчу, узровень воднасці рэк прыкметна вырас. У артыкуле, апублікаваным у Nature Communications, у якасці адной з прычын даследчыкі называюць памяншэння спажывання вады расліннасцю. Аказалася, што там, дзе ўслед за пажарамі надыходзіў перыяд працяглай засухі, узровень вод ў рацэ падаў. Аднак калі пасля пажару анамальнай засухі не адзначалася, і ўзровень ападкаў быў блізкі да нормы або перавышаў яе, - воднасць рэк прыкметна ўзрастала. Прычым узровень вады ў ёй ўздымаўся не на адзін сезон, а на перыяды ў 5-10 гадоў. Гэта значыць, што ўплыў пажару на рэгіён з'яўляецца нашмат больш доўгачасовым, чым лічылася раней.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў