Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.02.2020

Адзіны дзень бяспекі ў ДУА "Сярэдняя школа № 20 г.Мінска"

З 20 лютага па 1 сакавіка 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі". Яе мэта-фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

У рамках "Адзінага дня бяспекі" ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №20 г.Мінска" педагогамі школы і супрацоўнікамі Белгідрамета былі праведзены мерапрыемствы для навучэнцаў 5-8 класаў.

Дзецям патлумачылі, як неабходна сябе паводзіць і якія меры засцярогі прымаць пры пагрозе і ўзнікненні неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў у летні і зімовы перыяды, а таксама аб правілах паводзін на лёдзе.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў