Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
08.09.2020

Адзіны дзень бяспекі прайшоў у Белгідрамеце

8 верасня 2020 года у рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая праходзіць у Рэспубліцы Беларусь з 1 па 10 верасня 2020 года, у Белгідрамеце праведзена практычная трэніроўка па эвакуацыі людзей пры пажары з лабараторнага корпуса з прыцягненнем добраахвотнай пажарнай дружыны. 


Падчас трэніроўкі супрацоўнікі МНС нагадалі аб неабходнасці быць уважлівымі з электрапрыборамі не толькі на працоўным месцы, але і ў побыце. 


Член пажарнай дружыны паказаў, як правільна карыстацца вуглекіслотным вогнетушыцелем. Супрацоўнікам Белгідрамета прапанавалі патрэніравацца карыстанню дадзеным вогнетушыцелем. 

Таксама быў прадэманстраваны сродак індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку чалавека ад таксічных прадуктаў гарэння-самавыратавацель. Самавыратавацелі выкарыстоўваюцца членамі пажарнай дружыны для таго, каб вывесці людзей з ачага ўзгарання. Тэрмін дзеяння гэтай маскі 30 хвілін. Але, як паведаміў супрацоўнік МНС, дадзенага часу хапае з лішкам, так як пры звароце ў службу МНС падчас узгарання, машына ратавальнікаў прыбывае ў працягу 5-7 хвілін.



 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў