Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.02.2020

Адзіны дзень бяспекі прайшоў 28 лютага 2020 года ў 9 "А"класе ў ДУА" Гімназія №174 г. Мінска"

З 20 лютага па 1 сакавіка 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі". Яе мэта-фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
У рамках акцыі Белгідрамет перадаў інфармацыйныя матэрыялы (буклеты, плакаты) з рэкамендацыямі па правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў 9 "А"клас дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №174 г. Мінска".
Класны кіраўнік 9 "А"класа ДУА "Гімназія №174 г. Мінска" Пастаноўкіна Наталля Сяргееўна правяла інфармацыйную гадзіну па тэме і распавяла пра тое, як неабходна сябе паводзіць і якія меры засцярогі прымаць пры пагрозе і ўзнікненні неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў у летні і зімовы перыяды, а таксама аб правілах паводзін на лёдзе.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў