Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
16.05.2019

69-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя

У перыяд з 16 па 17 траўня 2019 года ў г.Гомель праходзіць 69-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя.

Адкрыў пасяджэнне Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык. У сваёй прывітальнай прамове ён высока ацаніў сумесную працу гідраметэаралагічных службаў Беларусі і Расіі і пажадаў усім удзельнікам плённай працы.

Парадак дня 69-га пасяджэння вельмі насычаны. Удзельнікам трэба будзе разгледзець пытанні аб ходзе рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы «Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» на 2017-2021 гады, аб арганізацыі ўліку і маніторынгу наглядальных падраздзяленняў і сетак назіранняў Расгідрамета, аб спосабах апавяшчэння органаў дзяржаўнага кіравання і насельніцтва пры пагрозе ўзнікнення неспрыяльных і небяспечных з'яў надвор'я, аб аптымізацыі падсістэмы аграметэаралагічных назіранняў ва ўмовах мадэрнізацыі гідраметэаралагічнай сеткі назіранняў.

Таксама будзе абмяркоўвацца пытанне распрацоўкі канцэпцыі праграмы Саюзнай дзяржавы ў сферы гідраметэаралогіі і сумежных з ёй абласцях на 2022-2026 гады, а таксама шэраг іншых важных пытанняў сумеснай дзейнасці ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Паралельна з пасяджэннем сумеснай калегіі праходзіць навукова-практычны семінар па тэме «Змены клімату ў XXI стагоддзі, рызыкі і адаптацыя», прысвечаны 20-годдзю стварэння Саюзнай дзяржавы.

На семінары прагучаць даклады на наступныя тэмы: «Хвалі цяпла халоднага перыяду года ў Беларусі», «Роля кліматычнага фактару ў раянаванні тэрыторыі Беларусі і сумежных дзяржаў», «Рэгіянальныя асаблівасці клімату Беларусі і іх змяненне за апошнія дзесяцігоддзі» і «Антрапагеннае забруджванне паветра і прыземны азон у гарадах Беларусі». Сярод дакладчыкаў-прадстаўнікі Белгідрамета, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ФДБУ «ГДА ім.А.І.Ваейкава», Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы.

Тэма змяненняў клімату на дадзены момант з'яўляецца адной з самых актуальных у свеце. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца адным з бакоў, якія падпісалі Парыжскае пагадненне, якое накіравана на рэалізацыю рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН «Пераўтварэнне нашага свету: Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года», і накіравана на падтрымку экалагічнай цэласнасці, аднаўляльных крыніц энергіі, «зялёнай» эканомікі, перадачу высокаэфектыўных тэхналогій, змякчэнне наступстваў змены клімату і адаптацыю да зменлівага клімату. 
 

Спецыялізаваныя сайты