Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.10.2019

31-я сесія Міждзяржаўнага савета па гідраметэаралогіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылася ў г.Санкт-Пецярбург

8-9 кастрычніка 2019 года ў г.Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя) адбылася 31-я сесія Міждзяржаўнага савета па гідраметэаралогіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МСГ СНД).  Сесія праходзіла ў рамках юбілейных мерапрыемстваў, звязаных з 185-й гадавінай ўтварэння гідраметэаралагічнай службы Расійскай Федэрацыі.
У сесіі прынялі ўдзел члены Савета, прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц СНД ад Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана і Малдовы, а таксама прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД і Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА).
Удзельнікі сесіі абмеркавалі пытанні, якія датычацца дзейнасці нацыянальных гідраметэаралагічных службаў і іх узаемадзеяння ў рамках СНД і Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, абмеркавалі ход рэалізацыі Стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці дзяржаў – удзельніц і разгледзелі падрыхтаваны за міжсесійны перыяд праект Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў на чарговы этап – 2021-2025 гады. 
На сустрэчы былі разгледжаны пытанні аб дзейнасці міждзяржаўнай гідраметэаралагічнай сеткі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, метэаралагічнага забеспячэння палётаў паветраных судоў грамадзянскай авіяцыі на прасторы СНД, развіцця авіяметэаралагічнага забеспячэння з улікам праграмы па авіяцыйнай метэаралогіі і глабальнага аэранавігацыйнага плана ІКАО, правядзення гідрабіялагічных назіранняў на водных аб'ектах у НГМС краін – членаў МСГ СНД.
Акрамя таго, члены Міждзяржсавета разгледзелі пытанні рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў нацыянальных гідраметэаралагічных службаў дзяржаў-удзельніц СНД на перыяд 2016-2020 гг., функцыянавання Паўночна-Еўразійскага рэгіянальнага кліматычнага цэнтра, нарошчвання патэнцыялу і падрыхтоўкі кадраў для задавальнення патрэбаў НГМС дзяржаў – удзельніц СНД, удзелу ў дзейнасці групы назірання за Зямлёй, аб рэгіянальным цэнтры інтэграванай глабальнай сістэмы назіранняў Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, абмеркавалі шэраг іншых пытанняў.
 Было адзначана, што сесія Міждзяржаўнага савета па гідраметэаралогіі СНД прайшла ў духу ўзаемаразумення, даверу і канструктыўнага дыялогу. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў