Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
12.03.2019

23 сакавіка - Сусветны метэаралагічны дзень і Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь

 
Штогод, 23 сакавіка, метэаролагі ўсёй планеты адзначаюць сваё прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень 1950 года ўступіла ў сілу Канвенцыя, рашэннем якой была створана Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА). Перш за ўсё, гэтая арганізацыя займаецца пытаннямі надвор'я, клімату і вады. На сённяшні дзень у яе склад уваходзяць 189 краін, якія паспяхова супрацоўнічаюць і абменьваюцца аператыўнымі дадзенымі аб стане атмасферы, сушы, акіянаў і рэк.

Сусветны дзень метэаралогіі (World Meteorological Day) штогод праходзіць пад пэўным дэвізам. Традыцыйна ўвага надаецца якой-небудзь канкрэтнай і актуальнай на дадзены момант праблеме. Напрыклад, у мінулым годзе дэвіз гучаў як "гатоўнасць да надвор'я, улік клімату", што адлюстроўвае асноўную мэту СМА і важную ролю нацыянальных гідраметэаслужб. 

У 2019 годзе Сусветны метэаралагічны дзень прысвечаны тэме " Сонца, Зямля і надвор'е». Сонца дае энергію, якая служыць крыніцай ўсяго жыцця на зямлі. Яно з'яўляецца рухаючай сілай надвор'я, акіянічных плыняў і гідралагічнага цыклу. Сонца стварае нам настрой і ўплывае на нашу паўсядзённую дзейнасць. Яно служыць крыніцай натхнення для музыкі, фатаграфіі і мастацтва.


Адначасова з гэтым, 23 сакавіка адзначаецца Дзень работнікаў гідраметэалагічнай службы Рэспублікі Беларусь. Свята было заснавана ў 2012 годзе. Гэты дзень нагадвае аб неабходнасці правядзення метэаралагічных даследаванняў, а таксама важнасці захавання атмасферы і гідрасферы планеты.

 

Спецыялізаваныя сайты