Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
15.05.2019

16 траўня 2019 года пройдзе Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

16 траўня 2019 года ў Белгідрамеце пройдзе Адзіны дзень інфармавання.
Галоўнай тэмай стануць ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
У адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 19 красавіка 2019 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на наступных асноўных тэматычных блоках: нацыянальная эканоміка (прамысловы комплекс, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, IT-галіна, гандаль і экспарт, аграпрамысловы комплекс, даходы насельніцтва і коштавая палітыка, занятасць насельніцтва); развіццё і добраўпарадкаванне рэгіёнаў; дзяржаўная кадравая палітыка; сацыяльная палітыка (сістэма адукацыі, дэмаграфічная сітуацыя, ахова здароўя, спорт і турызм); міжнародная абстаноўка; нацыянальная бяспека; барацьба са злачыннасцю, правапарушэннямі і карупцыяй; аб змене Канстытуцыі і маючых адбыцца выбарчых кампаніях.
Прэзідэнтам была закранута і тэма надыходзячых выбараў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, як і планавалася, пройдуць у 2020 годзе. "Выбарчая кампанія павінна, як і заўсёды, прайсці спакойна і арганізавана. Сёлета адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Яны стануць іспытам не толькі для кандыдатаў у дэпутаты і ўсёй вертыкалі ўлады, але і для кожнага выбаршчыка», — заявіў Прэзідэнт. "Павінен весціся канструктыўны дыялог з тымі, хто незалежна ад палітычных поглядаў, меркаванняў або пазіцый стаіць на варце інтарэсаў народа і бачыць нашу краіну свабоднай, міралюбнай, мірнай і моцнай" — адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў: «Мы разам ствараем сучасную гісторыю беларускага народа. У год 25-годдзя Канстытуцыі мы канстатуем: Беларусь як суверэнная і незалежная дзяржава адбылася».
У адзіны дзень інфармавання насельніцтву будзе тлумачыцца адна з актуальных тэм: прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
З матэрыяламі Адзіных дзён інфармавання можна азнаёміцца на сайце Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў