Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
09.08.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 9 жніўня 2019 года

 
Па стану на 9 жніўня рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-12 см за суткі назіраецца на Бярэзіне, большым працягу Заходняй Дзвіны, Нёмане ў г.Стоўбцы, Дняпры ў г.Лоеў, Сожы ў г.Гомель, Прыпяці ў г.Мазыр, а таксама некаторых іх прытоках і асобных прытоках Заходняга Буга. Павышэнне ўзроўняў вады на рэках абумоўлена выпадзеннем ападкаў. На астатнім працягу Нёмана, Дняпра, Сожа і Прыпяці, на Заходняй Дзвіне ля г.Полацк, а таксама на Віліі адзначаецца спад узроўняў вады і роўны іх ход.
На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 13-22°С. 
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння.

 

Спецыялізаваныя сайты