Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
06.08.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 6 жніўня 2018 года

Па стане на 6 жніўня на рэках рэспублікі адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-20 см за суткі.
На прытоку Сожа рацэ Бесядзь каля в.Свяцілавічы вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства на Заходняй Дзвіне у г.Віцебск, Нёмане ў г Гродна і Дняпры ў г.Магілёў.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 16-28°С.
У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будзе назірацца спад узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы каля г.Крычаў ўзровень вады дасягне адзнакі, лімітуецца суднаходства.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў