Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
05.12.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 снежня 2019 года

У мінулы перыяд (30 лістапада-4 снежня) на рэках назіралася частковае разбурэнне ледзяных утварэнняў. 
Па стане на 5 снежня забярэгі і шугаход адзначаюцца на Сожы, Дняпры на ўчастку Жлобін–Лоеў, Бярэзіне на ўчастку Барысаў–Беразіно, некаторых іх прытоках і асобных прытоках Заходняй Дзвіны, а таксама на Чыгірынскім вадасховішчы, азёрах Браслаў і Нарач.
Тонкае ледзяное покрыва месцамі з палонкамі назіраецца на Заходняй Дзвіне ў г.Сураж, прытоку Дняпра ракі Івня-Бонда, прытоку Сожа рацэ Бесядзь, вадасховішча Чырвоная Слабада і возеры Чырвонае. На лёд выходзіць нельга.
На рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-17 см.
У найбліжэйшыя дні ваганні ўзроўняў вады захаваюцца, павольнае разбурэнне ледзяных утварэнняў на водных аб'ектах краіны працягнецца.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў