Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
31.05.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 31 траўня 2019 года

У мінулыя суткі на прытоку Прыпяці рацэ Гарынь каля в.М.Вікаравічы ўзровень вады апусціўся ніжэй за небяспечную высокую адзнаку, у цяперашні час тут назіраецца спад узроўню вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 5 см. 
Па стане на 31 траўня на Віліі, Заходнім Бугу, Прыпяці, асобных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана і Дняпра назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см. На Прыпяці ў в.Чарнічы, асобных яе прытоках і прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў вада знаходзіцца на пойме.
На Бярэзіне, Сожы, большым працягу Заходняй Дзвіны, Нёмана і Дняпра адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-6 см за суткі. Узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 13-22°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа ўзровень вады апусціцца ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму. Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысіцца.
Наступны выпуск бюлетэня 5 чэрвеня.
 




Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў