Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
31.07.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 31 ліпеня 2020 года

Па стане на 31 ліпеня на Заходняй Дзвіне, Нёмане і Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-13 см. На Віліі, Заходнім Бугу, Дняпры, Бярэзіне і Сожы адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-8 см за суткі.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане ў г.Гродна і Бярэзіне ў г.Бабруйск.
На прытоку Сожа рацэ Остэр у в.Ходунь узровень вады знаходзіцца вышэй адзнакі выхаду вады на пойму.
Тэмпература вады складае ў рэках 14-24°С, у вадаёмах - 17-22°С.
У бліжэйшыя дні ва ўзроўненым і тэрмічным рэжымах рэк істотных змен не адбудзецца.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў