Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
30.09.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 верасня 2019 года

Па стане на 30 верасня на ўсім працягу Нёмана, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці, асобных участках Заходняй Дзвіны і Дняпра, а таксама на некаторых іх прытоках і прытоках Заходняга Буга назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-45 см, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. Невялікі (1-2 см за суткі) спад узроўняў вады адзначаецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Полацк-Верхнядзвінск, Віліі ў в.Сцешыцы і Дняпры ля г.Жлобін.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 6,0-15°С. 
У бліжэйшыя дні на большасці рэк рост узроўняў вады захаваецца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў