Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
30.05.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 траўня 2019 года

Выпаўшыя ападкі абумовілі рост узроўняў вады на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Заходняга Буга і Прыпяці з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-19 см.
На прытоку Прыпяці рацэ Гарынь у в.М.Вікаравічы ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 4 см, тут назіраецца спад узроўню вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 4 см. На Прыпяці ў в.Чарнічы, асобных яе прытоках і прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў вада знаходзіцца на пойме.
На рэках басейнаў Дняпра, Бярэзіны і Сожа адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-9 см за суткі.
Узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 13-22°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, на Дняпры ў г.Жлобін узровень вады апусціцца ніжэй за адзнаку, лімітуецца суднаходства.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў